Нават халады, якія напаткалі ўсходні бераг Злучаных Штатаў не адцягнулі нью-ёркцаў ад святкавання традыцыйнага, ужо дзявятага па ліку, Дня без штаноў.
Нават халады, якія напаткалі ўсходні бераг Злучаных Штатаў не адцягнулі нью-ёркцаў ад святкавання традыцыйнага, ужо дзявятага па ліку, Дня без штаноў.
Сотні бяcштаннікаў, адзетых у наймаднейшыя мадэлі сямейнікаў і стрынгаў, сабраліся ўчора на станцыях нью-ёркскага метро, робячы выгляд, што ўся недарэчная сітуацыя ў парадку рэчаў. Частка з іх выкарыстала гэты флэш-моб, каб у дадатак апрануць маскарадны касцюм, які таксама спалучаўся з аголенымі каленкамі.
Удзельнікі Дня без штаноў не парупіліся ўтаямнічыць у сваё новае свята большасць пасажыраў метро, і апошнія былі досыць збянтэжаныя. Паводле карэспандэнтаў інфармацыйнага агенцтва АР шмат хто з пасажіраў метро адно неўразумела ўсміхаўся або намагаўся наўмысна не заўважаць святкоўцаў.
Падобныя Дні без штаноў адбыліся таксама ў Чыкага і гішпанскай Барсэлоне.
Дзіўнае шоў наладзіла суполка «Імправізуй скрозь» (Improv Everywhere), якая падобнымі акцыямі хоча «спрычыніцца да публічных праяваў вэрхалу і весялосці ў грамадскіх месцах».





