Паводле кітайскіх уладаў, за апошнія 30 гадоў карумпаваныя чыноўнікі краіны прысабечылі каля 50 млрд даляраў з дзяржсродкаў.
Пры тым што за мяжу паспяхова з’ехалі каля чатырох тысяч такіх хабарнікаў, папярэдне перавёўшы грошы ў замежныя банкі.
Улюбёныя краіны для уцёкаў – ЗША і Аўстралія.
Цяпер некалькі міністэрстваў Кітая распрацоўваюць схему, якая абцяжарыла б перавод атрыманых у выглядзе хабару грошай за мяжу.





