Кошт беларускага рубля значна недаацэнены. На гэта указвае «індэкс бігмака», які штогод разлічваецца часопісам The Economist. У Беларусі бігмак прадаюць за 2,26 даляра (6 400 руб.), а ў ЗША за 3,58 даляра.

Ідэя Big Mac Index заснавана на тэорыі парытэту пакупніцкай здольнасці, згодна якой сапраўдная вага валюты разлічваецца паводле таго, колькі пэўных тавараў можна набыць за гэту адзінку валюты ў краіне. Эксперты часопіса The Economist сыходзяць з таго, што выдаткі на вытворчасць бігмака аднолькавыя паўсюль, і параўноўвае кошты ў 120 краінах.

Пры разліках Big Mac Index за аснову бярэцца кошт двайнога гамбургера, які прадаецца ў сетцы рэстаранаў McDonald’s па ўсім свеце.

У Беларусі бігмак прадаюць за 2,26 даляра (6 400 руб.), а ў ЗША за 3,58 даляра. З улікам курсу беларускага рубля атрымліваецца, што курс даляра павінен складаць у Беларусі 1787 рублёў (—30%).

У суседняй Расіі бігмак каштуе прыкладна столькі ж — 2,34 даляра. Такім чынам, курс расійскага рубля павінен складаць меней 20 рублёў за даляр. Самыя танныя бігмакі прадаюць у Кітаі — 1,83 даляра, таму менавіта кітайскі юань лічыцца сама недаацэненай валютай, якая да справядлівага курса не дацягвае амаль 50 %. Самай пераацэненай валютай у адносінах да даляра ЗША аказалася нарвежская крона, якая каштуе на 96 % даражэй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?