Халады, што прыйшлі ў штат Фларыда, нанеслі шкоду сельскай гаспадарцы і прывялі да гібелі дзікіх жывёл.
Фермеры, якія вырошчваюць цытрусавыя, рыхтуюцца падлічваць сур’ёзныя страты. Паводле папярэдніх ацэнак, ураджай апельсінаў і грэйпфрутаў сёлета можа ўпасці на 30%.
Паводле Нацыянальнай службы надвор’я ЗША, у Фларыдзе ўжо некалькі дзён слупок тэрмометра трымаецца ніжэй за нуль.
У шэрагу раёнаў сіноптыкі зафіксавалі выпадзенне снегу.
Ад халадоў пацярпелі не толькі сельскагаспадарчыя палеткі Фларыды, але і прадстаўнікі фаўны гэтага трапічнага штата.
Нечаканыя халады сталі прычынай гібелі марскіх чарапах і ламанцінаў на ўзбярэжжы Мексіканскай затокі. Акрамя таго, замярзаюць цеплалюбівыя ігуаны. Заолагі паведамляюць пра гібель кракадзілаў і пітонаў,
0
0
0
0
0
0