Цэны ў Латвіі ўпалі да ўзроўню жніўня 2008 года,
заявіла ў панядзелак на прэс‑канферэнцыі кіраўнік Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення краіны Айя Жыгурэ.
Цэны на харчовыя тавары знізіліся да ўзроўню пачатку 2008 года, а цэны на малочныя прадукты знізіліся да ўзроўню кастрычніка 2007 года.
Падзенне коштаў на арэнду жылля ў прыватным сектары дасягнула ўзроўню 2005 года, а ў муніцыпальных дамах яны засталіся ранейшымі.
У 2009 годзе дэфляцыя склала 1,2%. Прагназуецца, што ў 2010 годзе яна складзе 3‑4%.