Пракуратура Ленінскага раёна Магілёва праводзіць праверку па факце самагубства 40‑гадовага супрацоўніка аддзела аховы дэпартамента аховы МУС.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, міліцыянер быў знойдзены мёртвым 8 студзеня ў сваёй кватэры. Ён быў у цывільным адзенні і вольны ад службы.

Мяркуецца, што супрацоўнік міліцыі застрэліўся з паляўнічай стрэльбы. У МУС гэтую інфармацыю ніяк не каментуюць, піша БелаПАН.

У 2009 г. 12 беларускіх міліцыянераў звялі рахункі з жыццём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0