Прагноз надвор’я ў Беларусі на 16—18 студзеня.

 Фота Юліі Дарашкевіч.

Фота Юліі Дарашкевіч.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 16 студзеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Месцамі шэрань, на дарогах галалёдзіца, у Гомельскай вобласці захаваецца галалёд. Ноччу і раніцай у асобных раёнах слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 1—6 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°C, пры праясненнях мінус 7—22°C, днём мінус 7—12°C.

У Мінску 16 студзеня воблачна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Слабая шэрань, месцамі на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночна‑ўсходні, усходні 1—6 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 13—15°С,

днём мінус 8—10°С.

У наступныя двое сутак, 17—18 студзеня, па рэспубліцы чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. 17 студзеня без істотных ападкаў, 18 студзеня ў паўднёва‑заходніх раёнах невялікі снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с, 18 студзеня парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 10 —17°С, пры праясненнях да мінус 18—23°С, па Віцебскай і Магілёўскай абласцях да мінус 25°С;

днём мінус 8—15°С, па паўночным усходзе да мінус 17°С; 18 студзеня ў паўднёва‑заходніх раёнах Брэсцкай вобласці ноччу мінус 6—9°С, днём мінус 5—7°С.

У Мінску 17 студзеня воблачна з праясненнямі, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва‑ўсходні 5—10 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 15—17°С, днём мінус 10—12°С
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?