Расійская кампанія «Бізон» заявіла пра стварэнне самага хуткага трактара ў свеце, які будзе прымаць удзел у гонках на гэтым відзе транспарта
Супертрактар створаны на базе 25‑гадовага МТЗ‑80 «Беларус».
Першы варыянт гэтага трактара быў паказаны яшчэ ў мінулым годзе ‑‑ тады машына здолела разагнацца да 85 км/г. Але затым «балід» сур’ёзна мадэрнізавалі.
На супертрактар ўсталявалі гідраўлічнае счапленне, дыскавыя тармазы з гідравакуумным узмацняльнікам, а таксама новы чатырохцыліндровы рухавік магутнасцю больш за 200 к.с.
Галоўным вынікам мадэрнізацыі стала здольнасць сельгасмашыны пераадолець мяжу ў 100 км/г
(парог пакуль не вызначаны) і поўная гатоўнасць ўсталяваць сусветны рэкорд трактарнай хуткасці.





