Намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан 15 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску расказала, як Мінздароўя рыхтуецца да новай хвалі грыпу.

«Мяркуецца, што новая хваля грыпу прыйдзе ў Беларусь у канцы студзеня — пачатку лютага», ‑‑ зазначыла спадарыня Качан.

Галоўны санітарны лекар запэўнівае, што ў краіне назапашана дастаткова лекаў, каб перажыць новы рост захворванняў на ВРВІ і грып.

«Новая хваля будзе слабейшая, чым першая», - упэўнена сп-ня Качан. Нагадаем, што першая хваля пачалася 26 кастрычніка і працягвалася да 29 лістапада 2009 года, падчас яе на ВРВІ і грып перахварэлі больш за мільён чалавек.

Сп‑ня Качан падкрэсліла, што ў большасці захварэлых прысутнічаў у лёгкай форме вірус свінога (мексіканскага) грыпу. Галоўны санітарны лекар мяркуе, што цяпер не будзе такой вялікай колькасці захварэлых. «Усё будзе добра», - лічыць яна.

Валянціна Качан дала некалькі рэкамендацый, як абараніць сябе і сваіх блізкіх ад грыпу:

больш гуляць на свежым паветры, бо сонечнае марознае надвор’е спрыяе актыўнаму адпачынку, сілкаваць арганізм вітаміннымі комплексамі, весці здаровы лад жыцця, чаргаваць працу з адпачынкам, высыпацца і правільна харчавацца. А калі захварэлі, то абавязкова звяртацца да доктара, а не хадзіць «па‑геройску» на працу.

***

Штогод па статыстыцы ў Рэспубліцы Беларусь рэгіструецца каля 2,5 млн выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцыйных захворванняў.

У 2009 годзе, у параўнанні з 2008 годам назіраўся рост інфекцыямі вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі на 34,5%, і ўсяго за 11 месяцаў 2009 года зарэгістравана 3 693 889 выпадкаў ВРЗ. Паказчык захворванняў склаў 38.412 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. З агульная ліку грыпу - 531.588 выпадкаў, што ў 2,2 разы вышэй аналагічнага перыяду 2008 года, і ў 1,9 разы менш чым 1999 годзе, калі быў пік захворванняў на грып.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?