Міністэрства аховы здароўя збіраецца вывучаць попыт у Беларусі на вакцыну супраць грыпу A (H1N1) , каб у наступным эпідэмічным сезоне закупіць не болей і не меней, чым будзе ахвотных беларусаў зрабіць прышчэпку за свой кошт.

Пра гэта паведаміла 15 студзеня на прэс‑канферэнцыі ў Мтнску намеснік міністра аховы здароўя — галоўны санітарны лекар Валянціна Качан.

«Мы прапрацоўваем схему, якім чынам вывучыць попыт у насельніцтва, для таго каб мэтанакіравана закупляць патрэбную колькасць вакцын. Каб перад абвяшчэннем тэндэру ведаць патрэбы насельніцтва».

Паводле яе словаў няма неабходнасці прышчапляць усё насельніцтва, паколькі частка людзей ужо перахварэла ў лёгкай ці сярэдняй форме. Акрамя таго, вакцынацыя вельмі дарагая для дзяржавы (закупка 1 мнл. доз расійскай вакцыны «Інфлювір» для вакцынацыі 500 тыс. чалавек абышлася бюджэту ў 2,4 млн. даляраў), лічыць Валянціна Качан.

У Беларусі зараз праходзіць рэгістрацыю яшчэ адна імпартная вакцына супраць віруса грыпу A (H1N1). Кошт адной вакцыны складае каля 17 даляраў ЗША без уліку медыцынскіх паслуг і затратных матэрыялаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?