Адраджэнская метафара пра націсканне клавішы ВКЛ у беларускіх галовах (то бок, настойлівага і інфармавання беларусаў пра іх мінуўшчыну дзеля актывізацыі гістарычнай памяці) набыла гэтымі днямі ледзьве не прамы сэнс. У кампаніі «БелТонМедыя» выйшла аўдыёверсія знакавай кнігі Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае». Цяпер дастаткова націснуць значык play на вашым камп'ютарным прайгравальніку, як вы зможаце пазнаёміцца з рамантычнымі і ўвадначассе з навукова абгрунтаванымі довадамі вядомага гісторыка Міколы Ермаловіча, які лічыць, што гісторыя Беларусі пачынаецца не з 1917 года, а Вялікае Княства Літоўскае — дзяржаўнае ўтварэнне, якое папярэднічала БНР і БССР.

«Гаваркая» кніга складаецца з дзвюх кружэлак, маючы агульны час запісу 27 гадзінаў. Начытаў тэкст прафесар Андрэй Каляда, які праславіўся сваімі агучваннямі збольшага мастацкіх твораў: раманаў Уладзіміра Караткевіча ды Івана Мележа, а таксама гістарычных аповесцяў Ўладзіміра Арлова.

«Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае». Серыя «Аўдыёкнігазбор». Мінск: «БелТонМедыя», 2009.

Чытаць яшчэ:

«40 гадзін Караткевіча».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?