На выбарах прэзідэнта Украіны, якія адбыліся 17 студзеня, пасля апрацоўкі 50,36% пратаколаў выбарчых камісій, лідзіруе Віктар Януковіч з 36% галасоў, на другім месцы ідзе Юлія Цімашэнка з 25%, сведчаць звесткі ЦВК Украіны.

На трэцім месцы, ідзе экс-кіраўнік Нацбанка Сяргей Цігіпка (13%), на 5-м Арсень Яцанюк (7%), потым ідзе дзейны прэзидэнт Віктар Юшчанка (5%) і лідэр камуністаў Пятро Сіманенка (3%).

І Яцанюк, і Цігіпко заявілі, што не будуць заклікаць сваіх выбарцаў аддаваць галасы ні Януковічу, ні Цімашэнка.

Другі тур выбараў ва Украіне пройдзе 7 лютага.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?