У бойцы снежкамі 17 студзеня ў Мінску, у парку імя Янкі Купалы, узялі ўдзел каля 40 чалавек, якія не збаяліся халоднага марознага надвор’я. Удзень слупок тэрмометра вагаўся ў межах 12—14 градусаў марозу.

Photo.bymedia.net

Photo.bymedia.net

«Гэта акцыя, як і астатнія, мае такую мэту: людзі мусяць радавацца жыццю, рабіць свет больш яркім, расслабляцца і сябраваць, – так тлумачыць сэнс акцыі адзін з яе арганізатараў Андрэй Кім. – Цяпер у нас, у студэнтаў, сэсія, таму хапае стрэсавых сітуацый. Вось мы і вырашылі сабраць людзей, каб павесяліцца і адпачыць».

Радавацца жыццю ў прысутных сапраўды атрымоўвалася. Хоць на пачатку і не хацелася лішнім разам варушыцца на марозе.

Аднак гульня ў снежкі і перацягванне канатаў хутка захапілі прысутных.

І прыйшлося выцягнуць сябе з зімовай спячкі, каб закідаць супернікаў снегам і быць як мага меней самаму заснежаным.

У параўнанні з бітвай падушкамі, якая прайшла 8 верасня ва ўгодкі бітвы пад Оршай і сабрала каля тысячы маладых людзей, бойка снежкамі на марозе атрымалася менш папулярнай і масавай. Аднак арганізатары і гэтай колькасці людзей вельмі рады, зазначае Андрэй Кім.

Тым часам арганізатары абяцаюць у 2010 годзе новыя забавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?