Польскі «Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях ды рэгіянальнай мове» дазваляе ў мясцовасцях, дзе не менш за 20% грамадзян складаюць прадстаўнікі нацыянальнай меншасці, выкарыстоўваць у якасці дапаможнай мову мясцовага насельніцтва. Таксама дазволена афармляць указальнікі населеных пунктаў як на польскай, так і на мове нацыянальнай меншасці.

У 2002 годзе у час перапісу насельніцтва больш за 50% жыхароў гміны Орля на Беласточчыне назваліся беларусамі. У канцы 2009 годзе дэпутаты гэтай гміны вырашылі, што назвы 26 вёсак гміны павінны быць прадубляваны на ўказальніках па‑беларуску. Аднак гэтае рашэнне выклікала супраціў у прадстаўнікоў украінскай нацыянальнай меншасці.

Кіраўнік Саюзу ўкраінцаў Падляшша Андрэй Арцямюк накіраваў зварот Раду гміны Орля з просьбай перагледзець назвы ўказальнікаў. На яго думку, жыхары гміны размаўляюць не на беларускай мове, а на дыялекце ўкраінскай.

Таму, паводле Арцемюка, назвы мясцовасцяў на ўказальніках на беларускай мове не будуць адпавядаць іх традыцыйнаму гучанню.

Дэпутаты гміны не збіраюцца пераглядаць свайго рашэння. Аднак канчатковае рашэнне па дадатковых назвах на ўказальніках на беларускай мове яшчэ павінна прыняць польскае Міністэрства ўнутраных справаў і адміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?