Фотаапарат з разрозненнем 570 мегапікселяў — такое цяжка ўявіць — распрацоўваюць у лабараторыі Фермілаб у Батавіі, што ў амэрыканскім штаце Ілінойсе. У пакуль няіснага прыбора ўжо ёсць імя — «Dark Energy Camera». Прыбор будзе шукаць доказы існавання гіпатэтычнай цёмнай энергіі, якая запаўняе ўсю прастору Сусвету, складае значную частку ягонай вагі і ўплывае на ягонае пашырэнне.
Кошт гэтага фотаапарата ацэньваюць у 35 мільёнаў даляраў. А першы здымак мяркуюць зрабіць налета, паведамляе gazeta.pl.





