Мільярдэр Себасцьян Пінера стаў пераможцам другога тура прэзідэнцкіх выбараў у Чылі, паклаўшы канец дваццацігадоваму кіраванню левацэнтрыстаў.

Сацыял‑дэмакрат Эдуарда Фрэй прызнаў паразу пасля падліку 60% галасоў: кансерватыўны Пінера набраў 52%, тады як Фрэй — 48%.

Пінера абяцае ажыццявіць жорсткую праграму ўмацавання законнасці і парадку, а таксама выкарыстоўваць свой прадпрымальніцкі досвед для развіцця эканомікі краіны.

Паводле закона прэзідэнт Мішэль Бачэлет, якая карыстаецца вялікай папулярнасцю ў грамадстве, не мела права балатавацца зноў. Але пераможца цяперашніх выбараў паабяцаў працягнуць яе вельмі папулярную сацыяльную палітыку.

Апошнім кансерватыўным кіраўніком Чылі быў ваенны кіраўнік генерал Аўгуста Піначэт, які захапіў ўладу ў 1973 г. і заставаўся на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе аж да 1990 года.

Больш чым за паўстагоддзя Пінера стаў першым дэмакратычна абраным кансерватыўным лідэрам Чылі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?