У горадзе Віднае Маскоўскай вобласці (Расія), пасажыры маршрутнага таксі перарэзалі горла п’яному афіцэру ДАІ.
26‑гадовы Юры Залужны за рулём чорнага Mercedes’а ехаў па вуліцы Савецкай. Ля адной з крамаў ён угледзеў на аўтобусным прыпынку дзяўчыну.
Даішнік, які быў моцна п’яны,
выйшаў з аўтамабіля і сілай пацягнуў дзяўчыну ў машыну, груба схапіўшы за руку.
Малады чалавек, што стаяў побач, заступіўся за дзяўчыну. Паміж мужчынамі завязалася бойка.
У гэты момант да прыпынку пад’ехала рэйсавая маршрутка.
Пасажыры мікрааўтобуса выйшлі і сталі дапамагаць хлопцу справіцца са звар’яцелым даішнікам.
Нехта з натоўпу рэзануў крыўдзіцеля нажом па горле і ўцёк.
Аператыўнікі, якія прыбылі на месца, знайшлі чорны «Мэрсэдэс» без нумароў.
Усё лабавое шкло было заліта крывёю,
побач з аўтамабілем знаходзілася маршрутнае таксі, на якім былі шматлікія крывавыя плямы. 26‑гадовага Юрыя Залужнага даставілі ў мясцовую ЦРБ з рэзанай ранай шыі.
Даішніка выратавала ад смерці толькі тое, што нож не закрануў артэрыю.
Акрамя ранення дактары канстатавалі ў пацыента моцнае алкагольнае ап’яненне.





