15 студзеня спынілася сэрца ў адметнага скульптара, адмыслоўца па металапластыцы, Андрэя Капустнікава.

Дыназаўры з парэштак трактара «Беларус», іржавыя кветкі з гаек і дыскаў — Андрэй Капустнікаў ствараў свой паралельны, адметны жывёльны і раслінны свет з пабочных прадуктаў грамадства спажывання.

Андрэй Капустнікаў, «Сабака».

Андрэй Капустнікаў, «Сабака».

Андрэй Капустнікаў, «Вартавы».

Андрэй Капустнікаў, «Вартавы».

«Цяжка сказаць, хто яшчэ гэтак адчуваў форму, знаходзячы і падкрэсліваючы закладзены ў ёй сэнс, — кажа Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — Андрэй Капуснікаў быў далёкі ад гарадской марнасці з заўсёднымі праблемамі нястачы часу, грошай... Заўжды было цікава працаваць з ім над новы праектам, проста дабівацца яго з’яўлення на адкрыцці ўласнай персанальнай выставы, шкада, што іх было гэтак мала».

Андрэй Капустнікаў нарадзіўся ў 1963 у г. Чэркеск. У 1970 пераехаў у Мінск. Пасля заканчэння медычнай вучэльні 12 год працаваў зубным тэхнікам. Металапластыкай пачаў займацца з пачатку 90-х. Яго працы знаходзяцца ў Беларусі (у прыватнасці, у калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея РБ), а таксама Літве, Нямеччыне, Англіі, Даніі.

У 2006 годзе адбылася «Б/У. Флора і фауна», першая персанальная выстава мастака, а ў 2009 годзе вялікая выстава ў галерэі «Падземка» — «Персанальная іржа».

Пахаванне Андрэя Капустнікава адбудзецца 19 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?