Тайландскі суд падоўжыў тэрмін утрымання пад вартай экіпажу Іл‑76, што быў затрыманы ў Бангкоку з грузам зброі на борце, яшчэ на 12 дзён. Чальцы экіпажу, сярод якіх чацвёра грамадзян Казахстана і беларус Міхаіл Петухоў, на пасяджэнне суда не выязджалі, бо яно праходзіла ў рэжыме тэлеканферэнцыі.

Штурман Іл‑76 Віктар Абдулаеў заявіў, што «да гэтага часу следчыя не правялі ніводнага допыту».

«Мы зброю ўвогуле ў вочы не бачылі — ні пры пагрузцы самалёта, ні пасля пасадкі ў Бангкоку, згодна з дакументамі, мы перавозілі груз агульнага прызначэння, механічныя запчасткі», ‑‑ адзначыў Абдулаеў.

«Мы дакладна і не ведаем, у чым нас канкрэтна вінавацяць», — дадаў ён.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?