Апошнія два гады для камплектавання войскаў новым папаўненнем адбор прызыўнікоў праводзіцца «ва ўсё больш складаных умовах з прычыны значнага скарачэння іх колькасці».
Пра гэта паведаміў журналістам 18 студзеня ў Мінску намеснік начальніка галоўнага арганізацыйна‑ мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба Сяргей Пузакоў.
Паводле яго слоў, папярэдні аналіз паказвае,
што ў найбліжэйшыя пяць гадоў штогод колькасць прызыўнікоў будзе змяншацца на 4—6%.
Пасля гэтага аб’ём прызыўных рэсурсаў стабілізуецца на мінімальным узроўні, сказаў Пузакоў. Рост колькасці прызыўнікоў ваенныя чакаюць не раней чым праз 15 гадоў. «Гэта звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй у Беларусі ў пачатку 1990‑х гадоў», — сказаў Пузакоў. Прадстаўнік Генштаба адзначыў, што зараз наяўнасць рэсурсаў, якія падлягаюць прызыву і адпраўцы на ваенную службу, «у цэлым дазваляе адабраць для камплектавання Узброеных сіл і іншых воінскіх фарміраванняў неабходную колькасць прызыўнікоў па стане здароўя і маральна‑дзелавых якасцях».





