Пра гэта заявіў журналістам у Маскве 19 студзеня кіраўнік ААТ «Газпром» Аляксей Мілер.
«Ніякіх праблем не адчуваем. Ёсць кантракт, згодна з ім працуем», — цытуе Мілера РІА Новости.
На мінулым тыдні некаторыя расійскія СМІ паведамілі, што Беларусь у абход «Газпрома»
вядзе перамовы з іншымі кампаніямі на прадмет пастаўкі газу ў сувязі са зрывам перамоў аб пастаўках нафты.
***
Апошні раунд перамоў аб пастаўках нафты, нагадаем, адбыўся ў Маскве 9 студзеня, але не даў выніку: дакументы аб пастаўках расійскай нафты ў Беларусь у 2010 годзе і яе транзіце не падпісаны.
Новая дата перамоў невядома,
паведаміў 19 студзеня прэс‑сакратар прэм’ер‑міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.
У першым квартале 2010 года цана на газ для Беларусі складзе прыкладна 168 долараў за тысячу кубаметраў. 30 снежня Аляксей Мілер заявіў: «У адпаведнасці з кантрактам разлічаная па формуле цана газу для Беларусі ў першым квартале 2010 года складзе прыкладна 168 долараў за тысячу кубаметраў. Сёлета сярэдняя цана паставак газу ў Беларусь была ніжэйшай на 11% — прыблізна 150 долараў». Ён падкрэсліў, што «з‑за адсутнасці экспартнай пошліны цана газу для Беларусі значна меншая, чым для іншых пакупнікоў расійскага газу, а загадзя ўзгоднены пераходны перыяд да больш высокіх цэн дазваляе адаптавацца беларускай эканоміцы».