У Ерэване асуджаны да сямі гадоў турмы рэдактар апазіцыйнай газеты «Айкакан жаманак» Нікола Пашынян.

Пашынян быў прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў у Ерэване ў сакавіку 2008 года. Тады апазіцыя на чале з экс‑прэзідэнтам Лявонам Тэр‑Петрасянам пратэставала супраць афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 19 лютага, паводле якіх перамогу атрымаў Серж Саргсян.

Пасля нейкі час Пашынян знаходзіўся ў падполлі і добраахвотна здаўся праваахоўным органам 1 ліпеня 2009 года.

Сёння людзі, што сабраліся ля будынка суда, выказвалі сваю незадаволенасць рашэннем.

Бок абароны неаднаразова заяўляў, што падчас судовага разбіральніцтва абвінавачванне так і не прывяло пераканаўчых доказаў віны Пашыняна.

Пасля абвяшчэння прысуду ў гутарцы з журналістамі адвакат Люсіна Саакян сказала: «Мы не чакалі справядлівага рашэння ад судоў Арменіі,

але тое, што яго прысудзілі да 7 гадоў, тады як бок абвінавачвання патрабаваў толькі 6 гадоў,

гэта я магу не інакш як амаральным рашэннем».

Пасля выбараў у 2008 годзе прыхільнікі Лявона Тэр‑Петрасяна выйшлі на вуліцы Ерэвана са зброяй у руках. Доўгія мітынгі скончыліся кароткімі баямі, у якіх загінулі 10 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?