Пасля прагляду фільма «Аватар» у 3D‑кінатэатры памёр 43‑гадовы тайванец, перадае агенцтва AFP.

Падчас кінасеансу мужчына знепрытомнеў і быў шпіталізаваны. У бальніцы высветлілі, што адбылося крывазліццё ў мозг. Дактары мяркуюць, што стан мужчыны пагоршыўся ад эмоцый падчас прагляду кінастужкі. Гэта першая смерць, звязаная з праглядам папулярнага фільма Джэймса Кэмерана. Але многія гледачы адзначалі галавакружэнне, млоснасць і пацямненне ў вачах падчас прагляду кінастужкі.

Як аказалася, глядзець 3D‑стужкі могуць не ўсе. Дыскамфорт падчас паказу аб’ёмнага кіно ўзнікае з‑за так званага «стэрэаскапічнага зроку».

Паводле меркавання спецыялістаў, успрыманню трохмернай карцінкі таксама замінае касавокасць, эфект «блукаючых вачэй» і амбіяпатыя. Тэхналогія, якая выкарыстоўваецца для стварэння 3D‑эфекту, можа выклікаць у гледачоў яшчэ больш цяжкія фізічныя рэакцыі.

Тымчасам у Кітаі ўжо забаранілі паказ «Аватара», пакуль толькі ў звычайным фармаце. Прычына такога кроку не тлумачыцца. Хутчэй за ўсё, кітайскіх цэнзараў клапоціць канкурэнцыя, якую гэтая кінастужка складае айчынным фільмам. Жыхары краіны, якія ўжо паглядзелі кіно, знайшлі аналогіі са сваім жыццём — прыгнячэнне багатымі бедных. Ва ўладаў з’явіліся боязь таго, што кінастужка можа стаць прычынай бунта. Але паколькі трохмерную версію паказваюць толькі некалькі кінатэатраў, да таго ж каштуе кінасеанс дорага — большасць кітайцаў не могуць паглядзець «Аватар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?