Летась па краіне найбольш забойстваў было зафіксавана ў Барысаўскім раёне, паведаміў на прэс‑канферэнцыі генеральны пракурор Рыгор Васілевіч.

Усяго на Барысаўшчыне ў 2009 годзе было 19 забойстваў, столькі ж сама ў Мінскім раёне. Гэта лідэры па дадзенай статыстыцы.

Рыгор Васілевіч сказаў, што яшчэ ў 2008 годзе лідэрам быў Бабруйск. Але летась там сітуацыя палепшылася — было 9 забойстваў.

Пракурор Барысаўскага раёна за кепскую працу быў вызвалены з пасады. «У пракурораў дастаткова сродкаў уплываць на розум і свядомасць людзей», — сказаў Р.Васілевіч.

Увогуле летась зафіксаваны рост злачыннасці ў 45 раёнах краіны. Найбольшыя выбухі злачыннасці адзначаныя ў Навабеліцкім раёне Гомеля, Горацкім раёне, Першамайскім і Фрунзенскім раёнах сталіцы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?