Услед за крымінальнай справай Тарэсу Собаль напаткала і выключэнне з афіцыйнага СПБ. Абвесткі аб гэтым з’явіліся па ўсім Івянцы. Рашэнне аб выключэнні прымалася ў Гродне, без папярэдняга ўзгаднення з мясцовай арганізацыяй. Гэта з’яўляецца парушэннем статута СПБ, бо рашэнне аб выключэнні Тарэсы Собаль магла прымаць менавіта толькі івянецкая філія.

Мала таго, навіна аб выключэнні Тарэсы Собаль і аб правядзенні з’езда СПБ у Івянцы змешчаная ў мясцовай раёнцы. Такім чынам аб падзеях у стане арганізацыі яе сябры даведаліся са старонак дзяржаўнай газеты, а не ад кіраўніцтва Дому Польскага.

Негледзячы на такія акалічнасці, у сходзе збіраюцца прыняць удзел і прадстаўнікі непрызнаваемага ўладамі СПБ на чале з Анжалікай Борыс.

«Мы вырашылі прыняць удзел. Тут, у Івянцы, усе ведаюць Тарэсу Собаль. Усе бачаць, які ціск на яе аказваецца на працягу апошняга года» – распавёў «НН» актывіст арганізацыі Андрэй Пачобут.

У сядзібе праўладнага СПБ інфармацыю аб тым, што заўтра С.Сямашка, яго кіраўнік, збіраецца ў Івянец, падцвердзілі. Аднак пракаментаваць апісаныя вышэй падзеі адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?