У бліжэйшы час другая гарадская бальніца Мінска закрыецца на рэканструкцыю. Пасля рэмонту медыцынская ўстанова зноў запрацуе ў старых будынках.

Карпусы 2-ой гарадской бальніцы Мінска знаходзяцца насупраць Траецкага прадмесця ў будынках XVIII i XIX стагоддзя, у якіх стагоддзі таму існаваў уніяцкі Траецкі манастыр базільянак.
Летась сталічныя ўлады агучылі ідэю — перанесці бальніцу ў Паўночны пасёлак, каля Навінак, а шэры і нягеглы будынак бальніцы знесці.
У гістарычных збудаваннях мелася адкрыць гасцініцу і этнаграфічны цэнтр.

Цяпер ад ідэі адмовіліся. Паколькі мінскія бальніцы маюць патрэбу ў павелічэнні койка-месцаў, будзе пабудаваны яшчэ адзін шпіталь. Але і 2-ая гарадскай бальніца не скончыць сваёй працы пасля рэканструкцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?