Японская кампанія Toyota Motor адклікае каля 2,3 млн. сваіх аўтамабіляў з ЗША з прычыны праблем з педаллю газу.

Размова тычыцца машын мадэляў RAV4, Corolla, Matrix, Avalon, Camry, Highlander, Tundra, Sequoia, выпушчаных на заводах кампаніі з 2005 па 2010 год.

Паводле словаў аднаго з прадстаўнікоў аўтагіганта, у гэтых аўтамабілях існуе небяспека дачаснага выхаду са строю механізму педалі акселератара. Гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да таго, што педаль можа заблакавацца падчас руху.

Дзеля ліквідацыі гэтага дэфекту аўтаўладальнікам прапануецца звярнуцца да дылераў, у якіх яны набылі свае машыны.

Цікава, што гэта ўжо не першы выпадак адклікання аўтамабіляў Toyota’й.

Так, у кастрычніку 2009 года кампанія адклікала 4,2 млн. аўтамабіляў з ЗША з‑за дэфектаў дыванкоў у машыне, а таксама ў некаторых выпадках з‑за магчымасці адмовы тармазной сістэмы. У цэлым у 2009 г. аўтагігант адправіў у рамонт 4,9 млн. машын з‑за неадпаведнасці нормаў бяспекі пасажыраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру