Нягледзячы на маразы, якія не сыходзяць з Беларусі ўжо другі тыдзень, установы адукацыі не прыпыняюць заняткі. Такое ж надвор'е будзе трымацца як мінімум да наступнай серады.
Ва упраўленні агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі карэспандэнту "НН" паведамілі, што ніводная школа не прыпыняла заняткі.На думку супрацоўнікаў міністэрства, тэмпература некрытычная - усяго мінус 18-19 градусаў.
Найбольшыя маразы чакаюцца ў нядзелю, калі ў Мінску ў раніцу слупок тэрмометра апусціцца да мінус 25 градусаў. На шчасце, у гэты дзень школы не працуюць.





