Прагноз надвор’я на выходныя.

 Фота postimees.ee

Фота postimees.ee

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра,

да канца тыдня ў Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў.

У найбліжэйшыя суткі, 23 студзеня, будзе малавоблачна, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 18—24°C, па паўночным усходзе мінус 25—28°C, днём мінус 13—18°C.

У Мінску 23 студзеня малавоблачна, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 21—23°С, днём мінус 14—16°С.

У наступныя двое сутак, 24—25 студзеня, па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. 24 студзеня пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 20—27°С, месцамі да мінус 28—30°С, днём мінус 16—23°С.

25 студзеня пераменная воблачнасць. Па ўсходзе невялікі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны 4—9 м/с. Тэмпература паветра н

оччу мінус 20—27°С, месцамі да мінус 30°С,

днём мінус 15—21°С, месцамі да мінус 23°С.

У Мінску 24 студзеня малавоблачна, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна‑ўсходні 3—8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 25°С, днём мінус 17—19°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?