У 2009 годзе доўг вырас больш чым на $11 мільярдаў і ў дадзены момант набліжаецца да адзнакі ў $36 мільярдаў.
Украіна працягвае накачвацца крэдытамі — толькі Міжнародны валютны фонд летась выдзеліў краіне больш за $10 мільярдаў.
Праўда, ажно $4,5 мільярда пайшло на пагашэнне ранейшых крэдытаў.
Пік плацяжэй прыйдзецца на 2013 год, калі Украіна павінна аддаць $7,6 мільярда.
Дзяржаўны доўг складае каля 30% ад ВУП краіны.





