У сталічным парку праходзіць конкурс ледзяных фігур «Снежнае царства».
Спаборнічаюць раённыя арганізацыі «Мінскзеленбуда». Фігуры з лёду і снегу паўсталі 19 студзеня ў аўторак. Многія з іх страцілі першапачатковы бляск, але гэта не змяншае колькасці ахвочых пракаціцца з ледзяной горкі, пасядзець на казачным троне, ці сфатаграфавацца разам з тыграм са снегу — як-ніяк год тыгра. Большасць кампазіцый нагадваюць пра казкі з дзяцінства – Бураціна і чарапаха Тарціла сядзяць у чароце, Снежная каралева, Калабок. А трапляюцца і пазнавальныя архітэктурныя вобразы: Камянецкая вежа, Лошыцкая сядзіба. Апошняя, ці не адзіная скульптура, падпісаная па-беларуску.
Бураціна і Тарціла.
«КамЕнецкая вежа».
«Чароўная Лошыца». Ці не адзіны подпіс па-беларуску.





