Як паведаміў журналістам міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Радзькоў, маладзёжная картка — гэта афіцыйна падтрыманы Радай Еўропы праект.
Такая картка дазваляе яе ўладальнікам атрымліваць зніжкі на праезд, пры наведванні музеяў, тэатраў, размяшчэнні ў гатэлях падчас падарожжаў.
Дзяржава, якая падпісала Частковае пагадненне па маладзёжнай картцы, бярэ на сябе абавязацельства ў даванні скідак уладальнікам картак. Радзькоў назваў вельмі перспектыўным праект па маладзёжных картках, паколькі ён дапамагае моладзі вывучаць культуру іншых краін.
Разам з тым ён заявіў, што беларускі бок павінен правесці «эканамічны аналіз дадзенага пагаднення». Падчас сустрэчы Ральф‑Рэне Вайнгертнер паведаміў аб перспектывах супрацоўніцтва з Беларуссю ў пытаннях, што тычацца маладзёжнай палітыкі, у тым ліку ў межах рэалізацыі праграмы «Усходняе партнёрства».
Плануецца развіваць узаемаразуменне паміж маладымі людзьмі ва Усходняй Еўропе; арганізоўваць канферэнцыі па пытаннях маладзёжнай палітыкі і супрацоўніцтва паміж краінамі ў гэтай сферы. Запланаваны таксама ўдзел экспертаў з краін «Усходняга партнёрства» ў мерапрыемствах, што праводзяцца пад эгідай Еўрасаюза.
Вайнгертнер параіў беларускім маладзёжным арганізацыям больш актыўна супрацоўнічаць з Еўрапейскім маладзёжным фондам, які штогод выдзяляе на рэалізацыю маладзёжных праектаў каля 3 млн. еўра. Ён заўважыў, што дырэктарат Савета Еўропы па пытаннях моладзі і спорту супрацоўнічае з усімі грамадскімі маладзёжнымі арганізацыямі за выключэннем неанацысцкіх, неафашысцкіх і іншых антысацыяльных груп.





