Інтэрнэт павінен рэгулявацца – гэта робяць практычна ва ўсім свеце.

Такое меркаванне выказала ў пятніцу ў Рэчыцы журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч, якая брала ўдзел у рабоце рэгіянальнага семінара ідэалагічных работнікаў Гомельскай вобласці.

Паводле Наталлі Пяткевіч,

сёння ў рэгуляванні Інтэрнэта сапраўды зацікаўлены ўсе тыя, каго цікавяць праблемы аўтарскіх правоў.

Перш за ўсё гэта людзі творчых прафесій. І калі грамадства згодна з тым, што аўтарскія правы неабходна бараніць, значыць, інтэрнэт, як і ўсе іншыя крыніцы інфармацыі, таксама падлягае рэгуляванню.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта звярнула ўвагу на яшчэ адну праблему, звязаную з інтэрнэтам. «Бацькі, царква, абсалютна ўсё грамадства кажа пра неабходнасць абароны маральнасці.

Значыць, трэба паставіць у інтэрнэце заслоны, каб нашы дзеці не глядзелі тое, што ў іншых крыніцах інфармацыі мы можам забараніць», - адзначыла яна.

Такія заслоны патрэбныя для таго, каб забяспечыць абарону правоў чалавека, правоў выканаўцы, правоў распаўсюдніка інфармацыі.

«Такая практыка існуе ва ўсім свеце, і наша краіна не выключэнне», - падкрэсліла Наталля Пяткевіч.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?