Шлюбная цырымонія спявачкі Жанет і спартоўца Паўла Сарокі прайшла 23 студзеня ў Мінску.
Павел Сарока знакаміты тым, што можа зрушыць з месца цягнік, танк і, нават, самалёт.
Абраннік Жанэт Павал Сарока з’яўляецца чэмпіёнам краіны па сілавым шматбор’і. Шырокай публіцы ён можа быць вядомым па праграме «Бітва гарадоў», на здымках якой яны з Жанэт і пазнаёміліся паўгода таму ў Францыі.
Калі пра Паўла Сароку мы ведаем няшмат, то асоба Жанэт агульнавядомая ў Беларусі. Самым вялікім піярам для яе сталі адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам. У сваіх інтэрв’ю яна неаднойчы выказвала захапленне кіраўніком краіны, а два гады таму спявачка ды іншыя «набліжаныя» музыкі адпачывалі разам з Лукашэнкам на гарналыжным курорце ў Сочы. Праз паўгода пасля гэтага ў райвыканкамы быў разасланы загад аб арганізацыі ў кожным раёне канцэртаў Жанет. Прычым мясцоваму кіраўніцтву прыйшлося браць на сябе ўсе выдаткі. Не дзіва, што пасля такіх прывіліеяў спявачка заявіла, што ў сваіх колах яны называюць Лукашэнку татам.