У ноч на 23 студзеня на МКАД у раёне скрыжавання з праспектам Незалежнасці (мікрараён Уручча) адбылося ДТЗ. Кіроўца аўтамабіля «ВАЗ 2106» не справіўся з кіраваннем, машына вылецела з трасы і перакулілася.

Ад удару кузаў аўтамабіля змяла, і ратавальнікам прыйшлося літаральна выразаць з аўтамабіля двух пацярпелых маладых мужчын ва ўзросце каля 25 гадоў. Абодва знаходзіліся ў цяжкім стане.

Прычынай аварыі супрацоўнікі ДАІ назвалі перавышэнне хуткасці і няўважлівасць кіроўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?