У адной з крам на рынку «Ждановічы» 27 студзеня скралі норкавых футраў амаль на 100 тысяч даляраў.

Прадпрымальніца Таццяна Чыж, якая таксама гандлюе футрам на найбуйнейшым сталічным рынку, адзначыла, што здарэння можна было пазбегнуць, калі б памяшканні ахоўваліся.

«Вынеслі 40 норкавых футраў — тысяч на 100 даляраў. Гэта ўжо не ўпершыню. Адміністрацыя гаворыць, што яна адказнасці за захаванасць не нясе — калі ласка, не нясеце адказнасці, але ж забяспечце ахову! Кожны чалавек тут за гэтыя месцы заплаціў немалыя грошы. І зараз куды, да прыкладу, мне мой тавар вывезці — дадому да сябе пакласці? І што далей рабіць? Мы ўсе тут у аднолькавым становішчы: сёння ўскрылі адну краму, заўтра ўскрылі наступную краму».

Наняць уласнага ахоўніка таксама нерэальна, упэўненая прадпрымальніца. Наўрад ці нехта возьме на сябе адказнасць за гэткі дарагі тавар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?