Кампанія Apple прэзентавала «рэвалюцыйны» сэнсарны планшэт, які выглядае як карцінка з фантастычнага фільму. Маленькі тоненькі iPad, які можна трымаць адной левай рукой і лазіць па абшарах інтэрнэту.

27 студзеня ў Сан‑Францыска прайшла афіцыйная прэзентацыя сэнсарнага планшэта Apple. Гаворка ідзе пра прыстасаванне з 9,7‑цалёвым сэнсарным TFT LCD дысплеем з падтрымкай multitouch (1024 х 768), які працуе на ўласным працэсары Apple — A4, магутнасцю 1 ГГц і iPhone OS 3.2.

Паводле кіраўніка кампаніі Стыва Джобса, які сам прэзентаваў навінку, гэты сэнсарны планшэт нешта сярэдняе паміж ноўтбукам і смартфонам

Планшэт падтрымлівае Bluetooth 2.1, WiFi (802.11n) і 3G (праўда не ва ўсіх мадэлях), мае 1,27 см утоўшч і важыць усяго 680 г. Мае таксама акселерометр, компас, дынамік і мікрафон. Аб’ём убудаванай флэш‑памяці — ад 16 да 64 Гб.

Таксама прывабліваюць абяцаныя 10 гадзін працы на адной падзарадцы і больш месяца ў рэжыме чакання.

З дапамогай iPad можна будзе чытаць, маляваць, глядзець фільмы, карыстацца інтэрнэтам, слухаць музыку. Можна выкарыстоўваць яго ў якасці чыталкі для кніг, якія набываць прыйдзецца ў новай онлайн‑краме iBooks.

Каштаваць такі цуд тэхнікі будзе 499 даляраў за базавую мадэль (16 Гб, з Wi‑Fi, але без 3G), 599 і 699 даляраў за 32 і 64 Гб мадэлі (таксама без 3G). Планшэты з такой жа ёмістасцю, але з падтрымкай 3G, будуць каштаваць 629, 729 і 829 даляраў адпаведна.

У продаж у многіх краінах свету iPad з Wi‑Fi паступіць праз 60 дзён, а з 3G праз 90 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?