На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Мінскай кальцавой аўтадарогі раніцай 29 студзеня адбылося буйнае ДТЗ.

Як паведамілі ва ўпраўленні ДАІ Мінгарвыканкама, прыкладна

а 9.00 на гэтым участку сутыкнуліся чатыры аўтамабілі.

У выніку раненне атрымаў адзін чалавек. З‑за аварыі на праспекце і з’ездзе на кальцавую дарогу ўтварыўся затор з аўтамабіляў.

Прыкладна на паўгадзіны быў спынены рух тралейбусаў.

Паводле звестак ДАІ, за мінулыя суткі ў Мінску было зарэгістравана 200 ДТЗ, з якіх чатыры — з пацярпелымі. Нязначныя траўмы атрымалі чатыры чалавекі. У горадзе было затрымана 14 вадзіцеляў, якія кіравалі аўтамабілем у стане алкагольнага ап’янення, восем — якія не мелі права кіраваць транспартным сродкам. Прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 183 пешаходы‑парушальнікі і 62 вадзіцелі — за парушэнне правіл праезду пешаходных пераходаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?