Расстат (Федэральная служба дзяржаўнай статыстыкі) апублікаваў афіцыйныя звесткі пра тэмпы развіцця эканомікі краіны ў 2009 годзе, зафіксаваўшы самае буйное падзенне ВУП за апошнія 15 гадоў.

У 2009 годзе расійская эканоміка скарацілася на 7,9% у параўнанні з папярэднім годам. Расійскі ўрад прагназаваў яшчэ большае скарачэнне эканомікі — на ўзроўні 8,5%.

У 2008 годзе тэмпы росту расійскай эканомікі склалі 5,6%. Аднак рост ВУП у апошнія гады абумоўліваўся стабільна высокімі цэнамі на нафту.

Аналітыкі заяўляюць, што за гады росту ВУП Расія так і не дыверсіфікавала сваю эканоміку, заснаваную на экспарце рэсурсаў і таму застаецца залежнай ад ваганняў цэнаў на паліва.

Кіраўнік расійскага Мінфіна Аляксей Кудрын лічыць, што расійскай эканоміцы ўдасца аднавіць дакрызісныя тэмпы росту толькі ў канцы 2012 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?