У Буэнас-Айрэсе на 76 годзе жыцця памёр аргенцінскі пісьменнік, журналіст і сцэнарыст Томас Элой Марцінас. Найбольш вядомай яго кнігай лічыцца раман «Святая Эвіта», выдадзены ў 1995 годзе і перакладзены больш чым на 30 моў.

Марцінас нарадзіўся ў Аргенціне. У маладосці з’ехаў жыць у Парыж. Затым вярнуўся на радзіму, аднак пасля змены ўлады ў краіне ў 1975 годзе быў вымушаны эміграваць у Венесуэлу. Працяглы час пражыў у ЗША.

Папулярныя такія кнігі Марцінаса, як «Раман пра Перона», прысвечаны прэзідэнту Аргенціны Хуану Дамінга Перону, «Ён спявае танга», «Палёт каралевы». Як журналіст ён супрацоўнічаў з іспанскай «El Pais», аргенцінскай «Lа Nacion», амерыканскай «The New York Times».

Памёр пісьменнік ад раку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?