30 студзеня у гродзенскім дзіцячым доме дарылі падарункі і добры настрой.

 Першыя конкурсы дзеці сустрэлі насцярожана...

Першыя конкурсы дзеці сустрэлі насцярожана...

 А потым не было адбою ад ахвочых.

А потым не было адбою ад ахвочых.

 Дапамогу дзіцячаму дому арганізавалі пры падтрымцы Чырвонага крыжа.

Дапамогу дзіцячаму дому арганізавалі пры падтрымцы Чырвонага крыжа.

 Напрыканцы праграмы дзетак чакаў пачастунак.

Напрыканцы праграмы дзетак чакаў пачастунак.

 На фота далёка не ўсе падарункі, перададзеныя дзецям.

На фота далёка не ўсе падарункі, перададзеныя дзецям.

Дабрачынная акцыя дапамогі гродзенскаму дзіцячаму дому на вул. Я. Купалы, 48 «Дапамога дзецям» праходзіла з 14 па 28 студзеня.

Усяго ў акцыі, па прыблізных ацэнках, прынялі ўдзел каля 200 гродзенцаў.

За два тыдні ўдалося сабраць вельмі шмат — адносна вялікую колькасць канцтавараў, вялікую калекцыю фільмаў і музыкі, адзенне, абутак, разнастайныя настольныя гульні, кампутар, два маніторы, крыху спартыўнага інвентару, вялікую колькасць швейнай фурнітуры для гурткоў творчасці ў дзіцячым доме.

30 студзеня падарункі адвезлі ў дзіцячы дом. Для дзетак зладзілі святочны канцэрт і конкурсы, а напрыканцы праграмы іх чакаў пачастунак.

Паводле Блог Гродно s13, фота prosto-free.livejournal.com

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0