Лідэр «Маладога фронта» Зміцер Дашкевіч рэзка адказвае Зянону Пазняку і Сяргею Калякіну.
Цяжка, цяжка адбіваюцца на апазыцыі 16 год знаходжаньня ў рэзэрвацыі. Адсутнасьць вынікаў працы становіцца прычынаю апатыі ды бязьвер’я. Апатыя ды бязьвер’е становіцца прычынаю адсутнасьці вынікаў. І вось каб неяк хаця патлумачыць гэтую безвыніковасьць, апазыцыя пачынае шукаць зьнешнія прычыны.
Гэта вельмі добры прыём, каб апраўдацца ці забыцца (-іць) на прычыны ўнутраныя.
Найбольш дасягнуў у пошуку зьнешніх прычынаў нашага агульнабеларускага становішча, канешне, Зянон Пазьняк. Ягоныя пасажы пра «Лубянку», «вікаўскую/падстаўную/антыбеларускую/маргінальную апазыцыю», «наменклатуршчыкаў» і «канторшчыкаў», «агентаў ФСБ/КДБ» і «функцыянэраў» гэтых спэцслужбаў, ужо сталіся звычайнымі.
У заснавальніка беларускага апазыцыйнага слэнгу,
для Зянона Пазьняка, фатаздымак якога на аднайменным сайце стаіць у шэрагу Вітаўта, Каліноўскага і Быкава, пагадзіцца з тым, што без яго, сучаснага «Вітаўта» і «Каліноўскага» мажліва барацьба за беларускую мову, нацыянальныя каштоўнасьці, незалежнасьць ды дэмакратыю — і абсурдна, і дзіка, і нават страшна. Таму, што раз пасьля чарговага Сойму ПартыіКХП-БНФ , мы можам чытаць факсы Пазьняка зь пералікам новых і новых імёнаў агентуры.
Ня так даўно шырокае абмеркаваньне атрымалі дадзеныя сьледчага адзелу
Канчаткова захоплена «Бацькаўшчына» (цяпер засталося толькі аб’яднаць яе з «Радзімай»). Прытым такія масьцітыя беларускія інтэлігенты, такія важныя акадэмікі, мастакі, дзеячы культуры пры сваёй поўнай няздольнасьці да грамадзкай арганізацыйнай працы нават, выглядае, незразумелі, што насамрэч адбылося.Яны, бачыце, палітыкай не займаюцца. Таму пара
А для тых хто чытае, працягнем! Бо разьвязка падзеяў проста дэтэктыўная! Ідзем па тэксьце: «Калі ў грамадзкім сэктары гэбоўская рэарганізацыя суправаджалася інфантыльнай камэдыяй, то ў палітычнай апазыцыі ўсё выглядала тупым фарсам. Асабліва паказальным атрымаўся «прагматычны» канец «новай хвалі», якую ўзначаліў кадравы маладзён — Янукевіч.
Нядаўна група кіраўніцтва нашай Партыі (КХП-БНФ ) выпадкова «застукала» гэтага хлапца ў час кантакту яго з функцыянэрамі спэцслужбаў. Вось гэта быў пасаж!».
Як вам гэта ўсё?! Які размах думкі! Якія адточаныя выслоўі! Якое мастацтва слова! Якое веданьне прафэсыйнай лексыкі! —
Шкада, канешне, Аляксея Янукевіча, які па глупасьці папаліўся перад такімі масьцітымі сьледчымі! А спаліўся агент, як вынікае з пакаяльнага тлумачэньня, на роўным месцы. Пасьля акцыі «Дзяды», што традыцыйна ладзілася ў лістападзе мінулага году, да Аляксея і двух ягоных аднапартыйцаў падышлі АМАПаўцы з загадам згарнуць нацыянальны сьцяг. І як толькі лідэр Партыі БНФ пачаў даваць тлумачэньні міліцэйскаму начальству насьпела
Далей жарсьці толькі ўзрастаюць, і, як сьведчыць Зянон Пазьняк, «Лубянка пачала артпадрыхтоўку, дала залп сыстэмы «Град»! […] 5 і
Не пакінуў убаку Пазьняк нават Тацяну Шапуцьку, якой у тым самым слаўным 1996 годзе, калі Пазьняк паміж агентаў КДБ, ФСБ і іншай навалаччу пакідаў Бацькаўшчыну, было толькі шэсьць годзікаў. І гэта ж трэба да чаго дайшло! — ня толькі падрасла за гэтыя 15 гадкоў, але яшчэ ж і беларускую мову недзе вывучыла! І, глянь ты, размаўляць на ёй навучыла палову школы і юрфаку! Аднак спрактыкаванага на адозвах чытача адразу пачнуць «цярзаць смутныя сумненьні» — а ці мажліва тое без Пазьняка і дапамогі КГБ?!Адказ рашучы, зразумелы і адназначны! — не, немажліва! І таму цьвёрдая рука сьледчага працягвае: «Да гэтага ж фарсавага лубянскага праекціка ўмела падключылі справу студэнткі Тані Шапуцькі. Тут, праўда, разыгралі дасканала, як па нотах. Мілую студэнтку запрасілі ў Брусэль на Форум грамадзянскай супольнасьці праграмы «Усходняга Партнёрства» (дзе зь ёй сфатаграфаваліся Карл Більт і Бэніта Вальднэр), а па вяртаньні ў Менск яна была груба адлічаная з унівэрсітэту за пропуск заняткаў. Скандал. Самі ж лубянскія праектанты праінфармавалі пра гэта Брусэль. І вось ужо Карл Більт, міністар замежных справаў Швэцыі, — краіны, якая цяпер старшынюе ў Эўразьвязе, — падняў свой голас у абарону Шапуцькі. Наступны выступіў міністар МЗС Эстоніі Урмас Паэт, які заявіў, што «Эстонія будзе сачыць за лёсам Шапуцькі. Словам, машына закруцілася, Лубянка адпачывае».
Тут можна дадаць толькі тое, што Лубянка і сапраўды адпачывае, як і ўсе прапагандысты беларускага рэжыму.
У прынцыпе, каб у апошніх было да нізасьці і нянавісьці хаця б трошку мазгоў, яны б пісаніну Зянона Станіслававіча ўзялі на ўзбраеньне найперш. Тут і выдумляць нічога ня трэба, і вымызгвацца самім.
І ўжо як бы падводзячы вынік сьледчай дзейнасьці Зянон Пазьняк, у сваёй апошняй адозьве да Сойму партыі
Калі ж нехта, прачытаўшы вытрымкі з дасье Зянона Пазьняка, падумае, што такі характар палітычнае выведкі ўласьцівы толькі Пазьняку, сьпяшаюся Вас абнадзеіць. Не, ня толькі Пазьняк прамышляе выкрывальніцтвам. На ўзбраеньні такія мэтады стаяць як у ідэалягічных ворагаў Пазьняка — камуністаў/справядлівасьветаўцаў Сяргея Калякіна, так і ў былых аднапартыйцаў — Лявона Баршчэўскага.Першы напачатку выкрываў кіраваны спэцслужбамі «Малады Фронт», які, парушыўшы ўсе догмы Сяргея Іванавіча, выйшаў са складу «АДС»: «На мой погляд, яны несамастойна прымалі гэтае рашэньне, ім нехта падказаў гэта зрабіць. Гэта даўно мараць зрабіць спэцслужбы Беларусі», цяпер выкрывае ў гэтым ужо ўвесь «Беларускі незалежніцкі блёк»: «Я лічу, што гэта праца, у тым ліку і агентаў уплыву са спейцслужбаў, укаранённых у апазыцыю». А другі акрэсьліў гэты самы «БНБ» не інакш, як «маніфэстам калябаранцтва». Як бачым — розныя партыі, розныя палітыкі, а падыходы да жыцьця адны і тыя ж.
Ну, што тут папішаш,
падрастаючаму пакаленьню сапраўды ёсьць у каго вучыцца.