У Малайзіі пачаўся судовы працэс над лідэрам апазіцыі Анварам Ібрагімам, абвінавачваным уладамі краіны ў садаміі.

На пасяджэнні суда ў Куала‑Лумпуры, дзе дзясяткі прыхільнікаў апазіцыі віталі свайго лідэра, скандуючы «рэформаў, рэформаў», Ібрагім назваў вылучаныя супраць яго абвінавачванні

«палітычна матываванымі», «бруднымі» і «карумпаванымі».

Раней Анвар ўжо адбываў тэрмін па абвінавачванні ў садаміі. У судзе ён з’явіўся з жонкай і двума дочкамі. Гомасэксуалізм забаронены ў Малайзіі, апазіцыянеру можа пагражаць 20 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?