Мірон Маркевіч, фота з Вікіпедыі.

Мірон Маркевіч, фота з Вікіпедыі.

Трэнера харкаўскага «Металіста» Мірона Маркевіча абралі галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Украіны па футболе.

41‑гадовы трэнер «Дынама‑2» Юры Калітвінцаў будзе яго правай рукой і памочнікам.

Такое рашэнне прыняў 1 лютага выканаўчы камітэт Федэрацыі футбола Украіны. Пры галасаванні толькі адзін чалец выканкама ўстрымаўся, паведамляе gazeta.ua

Новы трэнер зборнай будзе сумяшчаць працу ў «Металісце» і зборнай. Кантракт заключаны да заканчэння кантынентальнага першынства.

Мірон Маркевіч заявіў,

што мэта зборнай Украіны — перамога на Еўра‑2012.

Ураджэнец Львова (нарадзіўся ў Вінніках) Мірон Маркевіч кар'еру трэнера распачаў у 1984 г. трэніруючы «Валынь». Ад 2005 года трэніруе «Металіст», з якім тройчы заваёўваў бронзавыя медалі ўкраінскага чэмпіянату.

***

Чэмпіянат Еўропы па футболе 2012 года пройдзе ў Польшчы і ва Украіне. Гэтыя зборныя вызваленыя ад адборачнага цыклу і будуць праводзіць толькі таварыскія матчы.

Лёсаванне адборачных груп пройдзе ў гэту нядзелю ў Варшаве. Пачатак у 13:00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0