Упраўленне юстыцыі Мінгарвыканкама адмовілася зарэгістраваць «Cацыяльнае грамадскае аб’яднане А. Міхалевіча».
Мінюст так і не здолеў «вызначыць мэты ініцыятывы Міхалевіча і адпаведна даць ацэнку практычнай дзейнасці, якую прапаноўвае ажыццяўляць Сацыяльнае грамадскае аб’яднанне А.Міхалевіча».
Згодна з Статутам — гэта аб’яднанне сацыяльнага характару, якое ставіць за мэту вырашэнне мясцовых сацыяльных праблем грамадства, у тым ліку праблем моладзі.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Алесь Міхалевіч заявіў аб пачатку сваёй перадвыбарчай кампаніі.