З жорсткім цынізмам нецвярозага падлетка давялося сутыкнуцца жыхару Слуцка увечары 28 студзеня ў сваёй ўласнай кватэры.
Каля 21‑й гадзіны ў дзверы кватэры па вуліцы Чэхава пагрукалі. Мужчына, адамкнуўшы дзверы, убачыў маладога чалавека, які не раз прыходзіў у госці да яго суседа. Мужчына зрабіў заўвагу падлетку. Падагрэты алкаголем 16‑гадовы юнак на прэтэнзіі адрэагаваў неадэкватна і пачаў збіваць мужчыну.
Пасля таго як гаспадару кватэры ўдалося вырвацца і выбегчы на вуліцу, хуліган кінуўся за ім, дагнаў і закінуў збітага мужчыну ў смеццевы кантэйнер. Гэтага здалося мала, і ён справіў на пацярпелага пільніцу.
У слуцкай міліцыі ў адносінах да падлетка, які ўжо знаходзіўся на ўліку, распачалі крымінальную справу паводле артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства).