Іранскі апазіцыйны лідэр Мірхасейн Мусаві заклікаў сваіх прыхільнікаў працягваць акцыі пратэсту — нягледзячы на рэпрэсіі з боку ўладаў.
У матэрыяле, апублікаваным на адным з апазіцыйных сайтаў, Мусаві заявіў, што мірныя пратэсты з’яўляюцца правам іранскага народа.
11 лютага — у гадавіну ісламскай рэвалюцыі — апазіцыя рыхтуе масавыя дэманстрацыі. Каментуючы ўрачыстасці з нагоды гадавіны рэвалюцыі 1979 года, Мусаві заявіў, што яна не дасягнула сваіх мэтаў, бо ў краіне па‑ранейшаму існуе дыктатура.
На мінулым тыдні ў Іране былі пакараныя двое ўдзельнікаў леташніх апазицыйных дэманстрацыяў, працэсы над іншымі ўдзельнікамі акцый пратэсту працягваюцца.





