У судзе Савецкага раёна Мінска 2 лютага пачаўся працэс па справе дырэктара ПУП «Клас‑Клуб ДК» Генадзя Шульмана.

Ён абвінавачваецца ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства), ч. 4 арт. 209 (махлярства ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 216 (прычыненне маёмаснай шкоды ў буйным памеры без прыкмет крадзяжу) Крымінальнага кодэкса. Пацярпелымі па гэтай справе праходзяць 11 чалавек. Старшынствуе ў судзе суддзя Іна Лаўкова, дзяржаўны абвінаваўца — намеснік пракурора Савецкага раёна Руслан Мінец, адвакат — Алена Пугачова.

Першае судовае пасяджэнне доўжылася не больш за 20 хвілін.

Па хадайніцтве абвінавачванага і абароны прынята рашэнне аб’яднаць у адну вытворчасць гэтую крымінальную справу і крымінальную справу па абвінавачанні Генадзя Шульмана па ч. 4 арт. 209 КК, якая паступіла ў суд 29 студзеня 2010 года.

49‑гадовы Шульман знаходзіцца пад вартай з 5 кастрычніка 2009 года. Раней ён судзімы не быў. Дырэктарам кампаніі з’яўляецца з 1992 года. Ураджэнец Мінска.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначана на 11 лютага.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру