The Sun піша, што на аўкцыён выстаўлены дзённікі Ёзэфа Менгеле — галоўнага доктара Асвенціма, вінаватага ў гібелі больш за 400 тысяч чалавек.

Менгеле таксама праводзіў «велізарнейшую колькасць жахлівых медыцынскіх эксперыментаў», удакладняе выданне. За ўсё гэта Менгеле атрымаў мянушку «Анёл смерці».

Газета адзначае, што кошт дзённіка на аўкцыёне можа узляцець дзякуючы калекцыянерам нацысцкіх артэфактаў. Паводле прадстаўніка аўкцыённага дома, яны не адчуваюць сімпатыі да «нацысцкіх монстраў». «Але жыццёва неабходна, каб падобныя дакументы былі даступныя ў якасці сведчання злачынстваў мінулага», — сказаў ён.

Уладальнік дзённіка не называецца, аднак, на думку The Sun, гэта нехта, «блізкі да сям’і Менгеле».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?