Грамадзянін ПАР Джордж Дзідэрык Прынслу (Prinsloo George Diederik) прызнаны вінаватым у разбойным нападзе на аддзяленне «Беларусбанка», асабліва злосным хуліганстве і крадзяжы.

Суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 1 лютага прысудзіў Прынслу да 13 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Акрамя таго, суд пастанавіў спагнаць з грамадзяніна Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі па 5 мільёнаў рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым супрацоўніцам банка, а таксама 1,5 млн рублёў — гараджанцы, якую Прынслу збіў, калі уцякаў з месца злачынства. За скрадзенае брыльянтавае калье, асуджаны павінен сплаціць яго гаспадыні — грамадзянскай жонцы з г. Салігорска — больш за 4 млн рублёў.

Джордж Дзідэрык Прынслу прызнаны невінаватым ў катаванні і пагрозе забойствам і апраўданы за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу гэтых злачынстваў.

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу і на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Нагадаем, што на працэсе 15 студзеня 2010 г. Прынслу адмовіўся ад сваіх паказанняў, дадзеных у ходзе папярэдняга расследавання. Ён заявіў тады, што паказанні з яго выбівалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?